19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату: Украіна можа атрымаць аўтакефалію ў найбліжэйшыя тыдні

6
Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату: Украіна можа атрымаць аўтакефалію ў найбліжэйшыя тыдні

Пастанова мае не палітычны падтэкст, а духоўны.

Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату, мітрапаліт гальскі Эмануіл мяркуе, што аўтакефалія Украінскай царкве будзе нададзеная за вельмі кароткі прамежак часу, магчыма, у найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле мітрапаліта ў газеце TA NEA ад 20 кастрычніка, пераклад якой зроблены спецыялізаваным выданнем Сerkvarium, паведамляе «Новое время».

«Аўтакефалія Украінскай Праваслаўнай Царкве будзе нададзеная за вельмі кароткі прамежак часу, напэўна, у найбліжэйшыя тыдні. Важны зварот да ўсіх праваслаўных у гэтай тэме мае падтэкст не палітычны і не геапалітычны, ён перш за ўсё духоўны. Аўтакефалія павінна пакласці канец падзелу праваслаўных ва Украіне і не прыводзіць да новых расколаў», - напісаў мітрапаліт.

Ён дадаў, што Экуменічны патрыярх Варфаламей валодае поўным разуменнем гэтай праблематыкі.

У каментары жорсткага супраціву РПЦ наданню аўтакефаліі Украінскай царкве, мітрапаліт Эмануіл выказаў здагадку, што Маскоўскі патрыярхат выступае пасланнікам інтарэсаў расейскай дзяржавы ў рэгіёне, нават калі і сцвярджае адваротнае.

«Гаворка ішла аб адной з найважнейшых праваслаўных падзей у сучаснай гісторыі. Мне шкада ў сувязі з праявай такога апартунізму з боку Маскоўскага патрыярхату, які імкнецца выкарыстоўваць усеправаслаўныя сустрэчы для ўласных акцэнтаў. Да таго ж, павінна быць зразумела, што наданне аўтакефаліі не прадугледжвае, уласна, пытанне парадку дня ўсеправасланага сабора, гэтае пытанне належыць выключна да кампетэнцыі Экуменічнага Патрыярхату, як Цэрквы-Маці, якая надае незалежнасць царкоўнаму праваслаўнаму ўкраінскаму арганізму», - піша мітрапаліт Эмануіл.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках