23 красавiка 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прысвоіла Алегу Сянцову ўзнагароду «За чалавечую годнасць»

1
Польшча прысвоіла Алегу Сянцову ўзнагароду «За чалавечую годнасць»
АЛЕГ СЯНЦОЎ

Узнагароду Pro Dignitate Humana заснавалі ў Польшчы ў 2012 годзе.

У Польшчы вызначылі прысвоіць украінскаму палітвязню ў Расеі рэжысёру Алегу Сянцову ўзнагароду Pro Dignitate Humana. Як піша liga.net, пра гэта 23 кастрычніка заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падчас сустрэчы з Паўлам Клімкіным, паведамляецца ў ягоным Twitter.

«Польшча прыняла пастанову прысвоіць Алегу Сянцову ўзнагароду Pro Dignitate Humana», - заявіў Чапутовіч.

Са слоў польскага дыпламата, Польшча будзе падтрымліваць Украіну ў супрацьдзеянні расейскай агрэсіі і не прызнае нелегальную анэксію Расеяй Крыма.

Украінскі міністр замежных спраў Клімкін падзякаваў Польшчы за высокую ўзнагароду для Сянцова.

Клімкін таксама выказаў перакананне, што разам з Чапутовічам неўзабаве паглядзіць у Варшаве новы фільм Сянцова і пагутарыць з ім асабіста на прэм'еры.

Узнагароду Pro Dignitate Humana («За чалавечую годнасць») заснавалі ў Польшчы ў 2012 годзе. Узнагароду прысуджаюць за самаадданую і бескампрамісную дзейнасць у абарону правоў асоб, якія зазнаюць пераслед і рэпрэсіі, за непахісную пазіцыю ў абароне правоў асобы і павагі да чалавечай годнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках