29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў распавёў, каго закрануць антыўкраінскія санкцыі РФ

12
Мядзведзеў распавёў, каго закрануць антыўкраінскія санкцыі РФ
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Стаў вядомы таксама механізм іх дзеяння.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што сотні фізічных асоб з Украіны, сярод якіх і вядомыя людзі, будуць уключаныя ў санкцыйныя спісы РФ.

З ягоных слоў, санкцыі таксама закрануць украінскія кампаніі, зарэгістраваныя паводле заканадаўства Украіны, якія «кантралююцца такімі грамадзянамі, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя гэтыя санкцыі», паведамляе ТАСС.

«Гаворка ідзе, па-першае, аб блакаванні іх актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, то бок, забароне здзяйсняць з імі якія-небудзь дзеянні. Па-другое, аб забароне пералічэння грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў крыніцах, размешчаных на тэрыторыі РФ. Гэта значыць, аб забароне вывазу капіталу», - сказаў Мядзведзеў.

Расейскі прэм'ер таксама распавёў, што Масква можа забараніць для пастаўкі на тэрыторыю Расеі шэраг украінскіх тавараў.

«Размова пойдзе пра тое, каб забараніць пэўныя катэгорыі тавараў, вырабленых ва Украіне, для таго, каб пастаўляць іх у Расейскую Федэрацыю», - сказаў ён.

Ён заявіў, што мае намер падпісаць пастановы аб санкцыях у дачыненні да Украіны найбліжэйшым часам.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб эканамічных захадах у адказ на антырасейскія санкцыі Украіны.

2 траўня 2018 года РНБА падтрымала пастанову аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі.

Санкцыі ўведзеныя на тры гады або бестэрмінова ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да расейскай агрэсіі супраць Украіны, да падрыхтоўкі і правядзення незаконнага галасавання ў акупаваным Крыме ў рамках выбараў прэзідэнта РФ, прадстаўнікоў расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Крыме, баевікоў расейскіх узброеных фармаванняў на акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і г.д.

Таксама ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да інфармацыйнай і кіберагрэсіі супраць Украіны, да супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Расеі, дэпутатаў Дзяржаўнай Думы і чальцоў Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі і г.д.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках