29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пачалі першую кібераперацыю супраць расейскай прапаганды

ЗША пачалі першую кібераперацыю супраць расейскай прапаганды

Яна скіраваная на раней выяўленых аператыўнікаў з РФ.

Кіберкамандаванне ЗША пачало першую кібераперацыю супрацьдзеяння расейскай дэзінфармацыі ў рамках абароны амерыканскіх прамежкавых выбараў у лістападзе, паведамляе The New York Times (пераклад - nv.ua).

Як паведамляюць крыніцы выдання, аперацыя нацэленая супраць асобных раней выяўленых расейскіх аператыўнікаў, з мэтай утрымаць іх ад распаўсюду дэзінфармацыі.

Амерыканскія афіцыйныя асобы таксама заявілі, што аперацыя з'яўляецца адной з праяў больш шырокіх намаганняў, у тым ліку, у чыстцы сацсетак ад падробленых старонак, якія распаўсюджваюць прапаганду і хлусню. Крыніца не паведаміла колькасць людзей, супраць якіх распачатая спецаперацыя і адмовіўся ўдакладніць метады працы з «аб'ектамі».

Кіберкамандаванне ЗША было заснаванае ў 2009 годзе для абароны вайсковых сетак, але яно таксама прадугледжвае правядзенне наступальных аперацый.

Пасля выбараў прэзідэнта ЗША восенню 2016 ЦРУ прыйшло да высноў, што хакерскія атакі з боку Расеі на афіцыйныя ўстановы падчас кампаніі былі накіраваныя непасрэдна на падтрымку Дональда Трампа.

Пазней нацыянальная выведка ЗША выклала ў публічны доступ не засакрэчаную версію дакладу аб «умяшанні Расеі ў выбары». Дакумент мае і сакрэтную версію, якую раней прадставілі Бараку Абаму і Дональду Трампу.

Згодна з дакументам, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў правесці хакерскія атакі з мэтай паўплываць на амерыканскія выбары.

Спецслужбы ЗША са студзеня 2017 года расследуюць справу аб магчымым умяшанні Расеі ў выбары прэзідэнта ў кастрычніку 2016 года. Масква адмаўляе сваё ўмяшанне ў амерыканскую перадвыбарчую кампанію.

Камітэт выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША афіцыйна абвясціў аб заканчэнні расследавання ўмяшання Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе і апублікаваў рассакрэчаную версію справаздачы. У дакуменце пазначана, што не было выяўлена довадаў таго, што выбарчы штаб Дональда Трампа ўступіў у змову з Масквой падчас прэзідэнцкай кампаніі 2016 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках