20 красавiка 2024, Субота, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Дарадца прынца загадаў ліквідаваць Хашогі праз Skype

2
Reuters: Дарадца прынца загадаў ліквідаваць Хашогі праз Skype
Фота: Daily News

Запіс Skype-размовы маецца ў распараджэнні турэцкага прэзідэнта Эрдагана.

Загад забіць саудаўскага апазіцыйнага журналіста Джамаля Хашогі па Skype аддаў дарадца і адзін з ключавых чальцоў набліжанага да наследнага прынца Саудаўскай Арабіі кола Сауд аль-Кахтані.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, блізкія да саудаўскай выведкі і каралеўскага двара.

Аль-Кахтані шмат гадоў быў часткай унутранага кола наследнага прынца Махамеда бін Салмана. У ягоныя абавязкі ўваходзіла абараняць каралеўскую сям'ю, у тым ліку прынца Махамеда, ад нападак у сацыяльных сетках.

Паводле звестак СМІ, аль-Кахтані стаіць за стварэннем войска троляў, накіраванага супраць крытыкаў рэжыму, такіх як Хашогі. Аль-Кахтані каардынаваў арышты сотняў прадстаўнікоў эліты Саудаўскай Арабіі і праводзіў затрыманне прэм'ер-міністра Лівана.

Аль-Кахтані быў сярод 5 саудаўскіх чыноўнікаў, звольненых каралеўскім дваром Саудаўскай Арабіі пасля міжнароднага рэзанансу, выкліканага забойствам Хашогі.

Турэцкія крыніцы сцвярджаюць, што 2 кастрычніка Хашогі быў захоплены ў Саудаўскім консульстве ў Стамбуле «камандай смерці» з 15 чалавек, якія на двух самалётах прыляцелі з Саудаўскай Арабіі ў Турцыю за некалькі гадзін да забойства.

Паводле звестак крыніц, аль-Кахтані браў непасрэдны ўдзел у допыце Хашогі і аддаў загад аб ягоным забойстве, аднак зрабіў гэта віртуальна.

Крыніца агенцтва, апісаная як «высокапастаўленая арабская крыніца, якая мае доступ да выведкі і сувязі з чальцамі каралеўскага двара Саудаўскай Арабіі», сцвярджае, што аль-Кахтані быў уцягнуты ў працэс праз Skype.

Калі Хашогі даставілі ў пакой у Саудаўскім консульстве, аль-Кахтані быў на сувязі і пачаў абражаць журналіста, на што той адказаў таксама абразамі. Неўзабаве дарадца наследнага прынца загадаў сваёй камандзе разабрацца з журналістам: «Прынясіце мне галаву сабакі», - цытуе аль-Кахтані крыніца ў турэцкай выведцы.

Паводле звестак крыніц, запіс Skype-размовы маецца ў распараджэнні турэцкага прэзідэнта Раджэпа Таіпа Эрдагана, але ён адмаўляецца прадэманстраваць яго амерыканцам. У аўторак, 23 кастрычніка, Эрдаган абяцаў апублікаваць вынікі турэцкага расследавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках