19 красавiка 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас склікаў тэрміновую нараду праз падзенне заробкаў беларусаў

60
Румас склікаў тэрміновую нараду праз падзенне заробкаў беларусаў
CЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Ва ўрадзе паніка.

Сярэднія заробкі беларусаў у верасні знізіліся амаль на 24 рублі нават паводле звестак афіцыйнай статыстыкі. Нагадаем, раней у Саўміне заяўлялі, што, паводле звестак за верасень гэтага года, «сярэдні заробак» у краіне нібыта «можа выйсці на ўзровень да 1000 рублёў».

Сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас правёў рабочую нараду наконт заробку ў краіне, паведамляе прэс-служба ўрада.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, з'явіліся звесткі аб заробку за верасень. Яны значна ніжэйшыя за ацэнку ўрада. «Падзенне прыбытку з прычыны ваганняў курсу расейскага рубля не дазволіла многім прадпрыемствам падтрымаць існы ўзровень аплаты працы. Сярэдні заробак у рэальным сектары эканомікі знізіўся да ўзроўню жніўня», - падкрэсліў Сяргей Румас.

«Значныя адхіленні ў асобных абласцях і міністэрствах паказваюць, што не для ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання мэтавая задача сярэдняга заробку з'яўляецца прыярытэтнай», - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Глыбокі аналіз прычын для вяртання на дынаміку росту заробку будзе прадметам разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках