19 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўская біржа шакавала раптоўным абрынаннем ф'ючэрсаў на Brent

3
Маскоўская біржа шакавала раптоўным абрынаннем ф'ючэрсаў на Brent
Фота: Getty Images

Каціроўкі абрынуліся менш чым за секунду.

На таргах Маскоўскай біржы ў аўторак раптам значна абрынуліся ф'ючэрсы на нафту Brent, піша finanz.ru.

А 12.27 мск менш чым за секунду каціроўкі кантрактаў з экспірацыяй 1 лістапада абрынуліся на 3,5% - з 78,35 да 75,67 даляра за барэль, пры тым што на сусветных біржах супастаўнага ў маштабах руху не назіралася. На лонданскай ICE - галоўным рынку, дзе таргуецца Brent, - у той жа час кошт вагаўся паміж 78,32 і 78,44 даляра за барэль.

Разыходжанне маскоўскіх каціровак і сусветных дасягнула амаль 3 даляраў, або 3,8%.

«Абрынанне» прадаўжалася менш за секунду, пасля чаго кошты адскочылі да «нармальных» 78,39 даляра. Тое, што адбываецца на МасБіржы, нагадвае «форэкс-кухню», скардзіцца ў размове з finanz прыватны трэйдар. Маляванне «шпілек» на графіках практыкуюць нядобрасумленныя форэкс-кампаніі. Узлёты або падзенні коштаў дазваляюць збіраць стоп-лосы - пазіцыі трэйдараў становяцца стратнымі і закрываюцца прымусова.

На МасБіржы такі «ўраджай» склаў амаль 1 млрд рублёў, вынікае са звестак у тэрмінале Quik: у момант «правалу» нафтавых каціровак, магчыма, прымусова, былі закрытыя пазіцыі на 20180 кантрактаў - кожны намінальным коштам блізу 50 тысяч рублёў.

«Ізноў Маскоўская біржа збірае ўраджай», калі робіць падножкі інтрадэйшчыкам, абураецца прыватны трэйдар Канстанцін Камбулаў.

«Толькі ў Расеі такое магчыма без разгляду з боку рэгулятара», - дадае ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках