19 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар беларускага ліцэя перамог на мясцовых выбарах у Польшчы

Дырэктар беларускага ліцэя перамог на мясцовых выбарах у Польшчы
ІГАР ЛУКАШУК

За Ігара Лукашука прагаласавалі больш за сем тысяч чалавек.

Дырэктар Гайнаўскага ліцэя з беларускай мовай навучання Ігар Лукашук атрымаў перамогу на выбарах у сеймік Падляшскага ваяводства, атрымаўшы 7184 галасоў выбаршчыкаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Па-першае, вялікі дзякуй! Для мяне вялікі гонар, што столькі людзей паказала сваё стаўленне да маёй кандыдатуры. Гэта поспех усіх тых, хто прыйшоў на выбары, аддаў свой голас, спрыяў і дапамагаў у гэтай выбарчай кампаніі. Такія поспехі не дасягаюцца самастойна, а толькі намаганнямі вялікай колькасці людзей», - заявіў Ігар Лукашук.

Іншы кандыдат, які таксама прадстаўляе інтарэсы беларускай меншасці на Падляшшы, шматгадовы дарадца Беластока Славамір Назарук атрымаў 9641 галасоў. Абодва кандыдаты ішлі паводле спісу «Грамадзянскай кааліцыі».

Ігар Лукашук - з падтрымкай Бельскай кааліцыі, Славамір Назарук - Падляшша форуму меншасцяў. Яшчэ адзін мандат у сеймік Падляшша атрымаў Мікалай Яноўскі, які быў кандыдатам «Польскай сялянскай партыі».

У выбарах у сейміках Падляшскага ваяводства перамагла «Права і справядлівасць», набраўшы 16 мандатаў. 9 мандатаў атрымалі «Грамадзянская кааліцыя» і 5 мандатаў - кандыдаты «Польская сялянская партыя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках