5 траўня 2024, Нядзеля, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Вены задаволеныя сваёй працай больш, чым жыхары іншых сталіц ЕЗ

Жыхары Вены задаволеныя сваёй працай больш, чым жыхары іншых сталіц ЕЗ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Такі ж вынік паказваюць жыхароў Рэйк'явіка.

79% жыхароў Вены задаволеныя сваёй працай - гэта самы высокі паказчык сярод жыхароў еўрапейскіх сталіц. Такі ж вынік паказваюць жыхары Рэйк'явіка, на другім месцы апынуліся жыхары Капенгагена (78%), на трэцім - Брусэля (77%). Такія звесткі падае еўрапейская статыстычная служба Еўрастат, піша сайт «Еўрапульс».

Менш за ўсё ў Еўропе задаволеныя сваім прафесійным жыццём афінцы - усяго 45% думаюць, што ім пашанцавала з працай. Крыху больш аптымізму ў жыхароў Будапешта (49% задаволеных працай), Валета і Бухарэста (па 51%).

Апытанне праводзілася сярод жыхароў 32 еўрапейскіх сталіц. Яны адказвалі на самыя розныя пытанні: наколькі яны давяраюць адзін аднаму, ці задаволены мясцовымі школамі, мігрантамі і намаганнямі гарадскіх уладаў для супрацьстаяння зменам клімату, а таксама ці падабаецца ім жыць у сваім горадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках