5 траўня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя два супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці

4
Затрыманыя два супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці

Яны затрыманыя за хабар.

За атрыманне хабару затрыманы два спецыялісты аддзела кантролю аўтамабільнага транспартнага філіяла транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці. Пра гэта tut.by паведамілі ў міліцыі рэгіёну.

Факт хабарніцтва быў выяўлены супрацоўнікамі ўправы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Міліцыянты затрымалі дваіх жыхароў абласнога цэнтра 1979 і 1995 гадоў нараджэння адразу пасля злачынства.

- Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці спынялі аўтамабілі, якія праходзілі транзітам па тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. Затым шукалі якія-небудзь парушэнні, а пасля прапаноўвалі развязаць праблему больш простым шляхам. 18 кастрычніка гэтыя грамадзяне атрымалі грашовыя сродкі за спрыяльнае развязанне пытання, якое ўваходзіць у іх кампетэнцыю, і былі затрыманыя, - распавялі ва УУС.

У міліцыянтаў ёсць падставы меркаваць, што гэты выпадак быў не адзінкавым. Цяпер мужчын правяраюць на дачыненне да іншых злачынстваў такога плану.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках