20 красавiка 2024, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне прынялі закон аб крымінальнай адказнасці за незаконнае наведванне Крыму

14
Ва Украіне прынялі закон аб крымінальнай адказнасці за незаконнае наведванне Крыму

Закон павінен падпісаць прэзідэнт Украіны.

Калі Пятро Парашэнка падпіша закон, людзей, якія незаконна наведваюць акупаваную паўвыспу, можна будзе прыцягваць да крымінальнай адказнасці, ім будзе пагражаць арышт тэрмінам да трох гадоў.

Пра гэта паведаміў першы намеснік Сталага Прадстаўніка Прэзідэнта Украіны ў АРК Ізэт Гданаў у эфіры праграмы «PRIME: Муждабаєв», паведамляе atr.ua.

«Вярхоўная Рада ўжо прыняла закон - ён цяпер знаходзіцца на падпісанні ў прэзідэнта, калі ён падпіша, закон увойдзе ў дзеянне, - ён прадугледжвае крымінальную адказнасць за наведванне часова акупаванага Крыма праз закрытыя пункты пропуску. Гэта азначае, што калі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Сімферопаля, ён закрыты, спісы [пасажыраў] у нас будуць, яны ў нас і так ёсць, і яны будуць прыцягвацца да адказнасці - гэта тры гады пазбаўлення волі», - сказаў Гданаў.

Ён дадаў, што і грамадзян РФ, і ўсіх іншых замежнікаў, якія незаконна наведалі Крым, змогуць арыштаваць не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах за мяжой, пасля чаго іх экстрадуюць ва Украіну.

«У нас да гэтага была адміністрацыйная адказнасць і, натуральна, гэта нікога не палохала. Калі зловяць, то штраф 1 700 грыўняў, і спагнаць яго на тэрыторыі іншай дзяржавы немагчыма, бо адміністрацыйная адказнасць дзейнічае толькі на тэрыторыі Украіны. А крымінальная адказнасць прадугледжвае міжнародную прававую дапамогу краінамі-партнёрамі, і калі ён выпадковым чынам паляціць на адпачынак, ён можа апынуцца за кратамі ва Украіне», - дадаў Ізэт Гданаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках