19 красавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларыса Шчыракова: Мяне здзіўляе наколькі непрафесійна працуюць міліцыянты

3
Ларыса Шчыракова: Мяне здзіўляе наколькі непрафесійна працуюць міліцыянты
АНДРЭЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: ЛАРЫСЫ ШЧЫРАКОВАЙ

На журналіста-фрылансера склалі пратакол за тое, што трапіў у кадр.

У Рэчыцы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Андрэя Мядзведзева быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (арт.22.9 КоАП РБ - «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), піша гомельская «Вясна».

Журналіста абвінавачваюць у вырабе сюжэту «Ціск за апублікаванае відэа?» для тэлеканала «Белсат» пра жыхара Рэчыцы Дзяніса Барсукова, які меў канфлікт у паліклініцы з лекарам, зняў яго на відэа, выклаў у сацсетку «Одноклассники». Ролік меў велізарнае колькасць праглядаў, яго актыўна абмяркоўвалі карыстальнікі. Пасля гэтага на жыхара Рэчыцы пачаўся ціск з боку праваахоўных органаў.

«У пратаколе проста сцверджанні, - каментуе Андрэй Мядзведзеў, - што я нейкага там дня (калі матэрыял з сюжэтам з'явіўся на сайце «Белсата») знаходзіўся каля дома №24 на вуліцы Калініна ў Рэчыцы і зняў пры гэтым відэасюжэт. Такім чынам, я як бы і здзейсніў правапарушэнне, прадугледжанае часткай 2 арт. 22.9 КоАП. Праўда, якое канкрэтна - не напісана. Там у той ч. 2 арт. 22.9 пералічаныя аж чатыры правапарушэнні. Што канкрэтна мне ставіцца ў віну: знаходжаннем на вуліцы Калініна 13.09.2018 года (чаго, напраўду ў гэтую дату, не было) - у пратаколе не згадана».

АНДРЭЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ (СПРАВА)

Гэта першы пратакол паводле арт 22.9 у дачыненні да журналіста-фрылансера.

«Мяне здзіўляе наколькі непрафесійна працуюць міліцыянты, - кажа журналістка - фрылансерка Ларыса Шчыракова, якую звыш 20 разоў прыцягвалі да адказнасці паводле арт. 22.9. - Я маю дакладную інфармацыю, што яны нават не апыталі галоўнага героя сюжэту Дзяніса Барсукова. Не спыталі, ці браў у яго Андрэй Мядзведзеў інтэрв'ю. Калі міліцыянты збіраюць доказную базу супраць мяне, яны заўсёды апытваюць людзей, якія былі ў сюжэце. Тут жа толькі на падставе таго, што Андрэй быў у кадры з героем сюжэту, яго вінавацяць у вырабе гэтага матэрыялу для тэлеканала Белсат. Але, нічога дзіўнага для мяне няма. Гэта працяг мэтанакіраванай палітыкі ўладаў для запалохвання журналістаў-фрылансераў, асабліва тых, хто супрацоўнічае з замежнымі СМІ».

ЛАРЫСА ШЧЫРАКОВА
ФОТА: АНДРЭЯ ПАВУКА

Паводле артыкуле 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб прадукцыі СМІ» цягам 2018 года ўжо прыцягнуты да адказнасці звыш 20 журналістаў-фрылансераў, большасць з іх па некалькі разоў (журналістку Вольгу Чайчыц і Канстанціна Жукоўскага прыцягнулі да адказнасці звыш 10 раз цягам года). Агульная сума штрафу склала звыш 30 тысяч еўраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках