29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ прызналі былога верхавода «ДНР» Захарчанку бандытам

17
Расейскія СМІ прызналі былога верхавода «ДНР» Захарчанку бандытам
АЛЯКСАНДР ЗАХАРЧАНКА

Чаму змянілася інфармацыйная палітыка расейскай прапаганды.

Не прайшло і двух месяцаў з ліквідацыі ў акупаваным РФ Данецку верхавода тэрарыстаў «ДНР» і хаўрусніка Крамля Аляксандра Захарчанкі, а расійскія СМІ ўжо прызналі яго злачынную дзейнасць, піша «Новое время».

На такую змену ў інфармацыйнай палітыкі расейскай прапаганды звярнуў увагу ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі, апублікаваўшы скрыншот з сайта МК, дзе былога лідара баевікоў называюць стваральнікам «злачыннага сіндыкату».

«Што і патрабавалася давесці. Праз паўтара месяца пасля забойства Захарчанкі высветлілася, што гэта быў ніякі не абаронца Данбаса і не “Баця", а самы звычайны бандыт са сваім злачынным сіндыкатам. Расейскія СМІ праз 4 гады пагадзіліся з тым, пра што мы ўсё гэта час пісалі», - адзначыў ён у сябе ў Twitter.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках