5 траўня 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ферма ў Нямеччыне бясплатна раздала 30 тон яблыкаў

6
Ферма ў Нямеччыне бясплатна раздала 30 тон яблыкаў

Такую пастанову прыняла гаспадарка каля Бадэнскага возера.

У Нямеччыне не могуць распрадаць яблыкі, таму ў адной гаспадарцы надумалі проста раздаць іх людзям - за некалькі гадзін ахвотныя бясплатна сабралі 30 тон яблыкаў.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com.ua са спасылкай на Deutsche Welle.

У сувязі з вялікім ураджаем яблыкаў у гаспадарцы недалёка ад Бадэнскага возера, каб не знішчаць яблыкі, надумалі раздаць іх бясплатна. Такую пастанову прынялі таксама праз нявыгадны для продажу кошт: 100 кг яблыкаў каштуюць блізу васьмі еўраў і нават сабекоштам - 75 цэнтаў за кілаграм - купляць іх амаль ніхто не хацеў.

Фермеры чакалі, што акцыя будзе доўжыцца ўсе выходныя. Але ўжо ў суботу, 20 кастрычніка, больш за тысячу людзей з кошыкамі і скрынямі сабралі ўвесь ураджай - блізу 30 тон яблыкаў.

"Дзіўна, што людзі разабралі той гатунак, які звычайна не карыстаецца попытам у пакупнікоў і наогул не распрадаецца", - паведамляе інтэрнэт-выданне schwäbische.de.

Уладальнік фермерскіх земляў, дзе людзі збіралі яблыкі, Альфрэд Васмэр таксама паскардзіўся на тое, што "супермаркеты перапоўненыя замежнымі яблыкамі". Перш за ўсё размова ідзе пра яблыкі з Новай Зеландыі, Аргенціны і Чылі.

Людзі, якія падзякавалі ў сацыяльных сетках фермерам за бясплатныя яблыкі, адзначалі, што яблыкі з Лацінскай Амерыкі таннейшыя за нямецкія.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках