19 красавiка 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч заклікаў правесці «ланцуг памяці» ля КДБ

3
Мікалай Статкевіч заклікаў правесці «ланцуг памяці» ля КДБ
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Акцыя пройдзе ў Менску 29 кастрычніка а 19.00.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заклікаў правесці «ланцуг памяці» пад будынкам КДБ у Менску а 19 гадзіне 29 кастрычніка.

Палітык заклікаў браць удзельнікаў акцыі толькі свечкі, выкарыстоўваць сцягі або плакаты на акцыі не плануецца.

Адзін з лідараў БНК сказаў «Радыё Свабода», што ўважае за бессэнсоўнае прасіць у Менгарвыканкаму дазвол на правядзенне акцыі.

«Пакуль ёсць тыя, хто ўважае сябе за юрыдычных і афіцыйных спадкаемцаў катаў і ганарыцца імі, нават форму некаторыя носяць, нам трэба хадзіць не толькі да магіл», - сказаў Мікалай Статкевіч.

Акцыю «ланцуг памяці» палітык ладзіць з 2015 года.

Дзе яшчэ ўшануюць памяць рэпрэсаваных?

Шэсце і мітынг «Дзяды» ў Курапатах. Менскія ўлады дазволілі КХП БНФ правесці акцыю 28 кастрычніка.

«Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка ў Курапатах пройдуць чытання твораў рэпрэсаваных літаратараў.

Шэсце ў Лошыцкім яры. КХП БНФ падала заяўку на 4 лістапада, адказу пакуль няма.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД беспадстаўна расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў - у 1917 годзе. Даследчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. З іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы невядомыя - КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Беларусы ўважаюцца за трэціх лікам ахвяр рэпрэсій у сталінскія часы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках