28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Болтана і Патрушава доўжыліся пяць гадзін

4
Перамовы Болтана і Патрушава доўжыліся пяць гадзін
МІКАЛАЙ ПАТРУШАЎ (ЗЛЕВА) І ДЖОН БОЛТАН (СПРАВА)
ФОТА: AFP

Пасля перамоў з Патрушавым Болтан сустрэнецца з Пуціным і Лаўровым.

22 кастрычніка прайшла сустрэча дарадцы прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джона Болтана з сакратаром Рады бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым, якая доўжылася блізу пяці гадзін.

Пра гэта ТАСС паведаміў прэс-сакратар апарата РБ РФ Яўген Аношын.

Паводле звестак прэс-службы расейскага ведамства, перамовы, падчас якіх абмяркоўваліся стасункі Вашынгтона і Масквы ў стратэгічных пытаннях бяспекі, праходзілі «ў канструктыўным і дзелавым ключы».

Між іншым, падымалася тэма тэрарызму, барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў і нелегальнай міграцыяй, юстыцыі і правапарадку.

Болтан прыбыў у Маскву 21 кастрычніка. Пасля перамоў з Патрушавым ён сустрэнецца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.

Візіт Болтана ў Маскву адбываецца на фоне заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра выхад з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках