25 красавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандынаўскія банкі заблакавалі рахункі сябра Пуціна

3
Скандынаўскія банкі заблакавалі рахункі сябра Пуціна

Чатыры скандынаўскія банкі заблакавалі рахункі аднаго з сябраў «кааператыва «Возера».

Чатыры скандынаўскія банкі, у тым ліку Danske, Nordea&Handelsbanken, замарозілі рахункі расейскага алігарха Барыса Ратэнберга, які ўваходзіць у блізкае кола прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Reuters.

Выданню стала вядома, што Ротэнберг падаў у суд на гэтыя банкі за тое, што яны нібыта парушылі кантракты на абслугоўванне яго рахункаў.

Нагадаем, Барыс Ратэнберг і ягоны брат Аркадзь знаходзяцца пад санкцыямі ЗША з 2014 года, аднак, Еўразвяз не ўводзіў супраць іх абмежавальных захадаў.

У Danske Bank паведамілі, што ведаюць пра заявы Ратэнберга, але каментаваць гэтую інфармацыю не стануць. Прадстаўнік банка падкрэсліў, што пасля скандалу з эстонскай дачкой Danske вельмі сур'ёзна ставіцца да барацьбы з адмываннем сродкаў і санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках