28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці асудзілі пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода

3
У Берасці асудзілі пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода

Адзін актывіст заявіў пра пагаршэнне здароўя.

У Ленінскім судзе Берасця адбыліся пасяджэнні паводле спраў чатырох затрыманых на мінулым тыдні пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шaрэнда атрымаў 15 базавых штрафу (367,5 рублёў) за ўдзел у не санкцыянаванай «масавай акцыі». Па 10 базавых (245 рублёў) атрымалі Валерый Фамінскі і Алесь Обляк.

На працэсе над Oблякам ён заявіў хадайніцтва, каб яго судзілі на беларускай мове. Суддзя Аляксандр Семянчук адхіліў хадайніцтва, спаслаўшыся, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы.

Суд над адным з лідараў пратоўцаў Дзям'янам Лепясевічам перанеслі на ягонае хадайніцтва на 26 кастрычніка. Лепясевіч заявіў аб дрэнным самаадчуванні, зніжэнні якасці слыху і зроку. Ён патлумачыў, што расцэньвае як катаванні тое, што ў камеры ізалятара была антысанітарыя, цьмянае святло, да яго падсялілі бруднага валацугу, адключалі ваду, гудзеў вентылятар.

Лепясевіча, Обляка, Фамінскага і Шарэнду затрымалі ў канцы мінулага тыдня за ўдзел у акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода, якая прайшла 14 кастрычніка.

Праваабаронцы мяркуюць, што гэта былі прэвентыўныя затрыманні, каб не дапусціць іх удзелу ў пратэсце 21 кастрычніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках