28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варфаламей аб украінскай аўтакефаліі: РПЦ пагодзіцца з намі, у іх няма іншага выйсця

6
Варфаламей аб украінскай аўтакефаліі: РПЦ пагодзіцца з намі, у іх няма іншага выйсця
ФОТА: EPA

Экуменічны патрыярх ведае аб «чорнай прапагандзе» з расейскага боку.

Экуменічны патрыярх Варфаламей пракаментаваў рэакцыю архірэяў РПЦ на пастанову Сіноду Канстанцінопальскага патрыярхату што да Украінскай царквы.

Са слоў патрыярха Варфаламея, ён не збіраецца адступаць пад ціскам на яго праз украінскае царкоўнае пытанне. Патрыярх растлумачыў што прывілеі Экуменічнага патрыярхату заснаваныя на пастановах і канонах Экуменічных Сабораў і з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх у праваслаўі.

«Падабаецца ці не нашым расейскім братам, рана ці позна яны саступяць пастановам, прынятым Экуменічным патрыярхатам, бо ў іх няма іншага выбару», - цытуе Варфаламея Orthodoxia.info.

Варфаламей дадаў, што ён выдатна ведае пра «добра аплачаныя артыкулы» і пра «чорную прапаганду» з расейскага боку, накіраваную супраць Экуменічнага патрыярхату.

11 кастрычніка Сінод Канстанцінопальскага патрыярхату прыняў гістарычную пастанову аб скасаванні акта аб часовай перадачы Маскоўскаму патрыярхату Кіеўскай мітраполіі, стварэнні ў Кіеве страўрапігіі і прызнанні кананічнымі кіраўнікоў УПЦ КП і УАПЦ, што з'яўляецца важнай вяхой на шляху надання аўтакефаліі Украінскай царкве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках