27 красавiка 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Большасць чэхаў уважаюць за памылку падзел Чэхаславаччыны

3
Апытанне: Большасць чэхаў уважаюць за памылку падзел Чэхаславаччыны

У краіне правялі cацыялагічнае даследаванне напярэдадні 100-годдзя незалежнасці.

За тыдзень да святкавання 100-годдзя Чэхаславаччыны большасць чэхаў мяркуе, што падзел краіны на дзве незалежныя дзяржавы ў 1993 годзе быў няправільнай пастановай.

Такія вынікі апытання, праведзенага агенцтвам Median на замову Česká televize, піша «Европейская правда».

10% апытаных назвалі падзел абсалютна правільнай пастановай, 30% - хутчэй правільнай, 33% - хутчэй няправільнай і 23% - абсалютна няправільнай.

Больш за 70% чэхаў уважаюць за правільным крок распад Аўстра-Вугоршчыны і стварэнне ў 1918 годзе незалежнай дзяржавы. Пры гэтым такія погляды больш уласцівыя людзям старэйшага пакалення, а сярод моладзі іх прытрымліваецца 50%.

Больш за 70% грамадзян уважаюць за няправільнае выкананне ультыматуму Мюнхенскай дамовы 1938 года.

Блізу трох чвэрцяў рэспандэнтаў назвалі курс пасляваеннага развіцця Чэхаславаччыны няправільным. Тады краіна адхіліла план Маршала і пачала арыентавацца на Савецкі Саюз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках