28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сябры», якіх выракся Лукашэнка

13
«Сябры», якіх выракся Лукашэнка
Фота: ТАСС

Выказванне дыктатара, якое зноў даводзіць, што ён хлусіць.

Лукашэнка ў размове са студэнтамі заявіў, што не мае сяброў-прэзідэнтаў. А раней ён называў многіх палітыкаў сваімі сябрамі і нават братамі, піша «Радыё Свабода».

Падчас размовы з гарадзенскімі студэнтамі Лукашэнка адказаў на пытанне аб тым, ці ёсць у палітыцы месца дружбе.

«Не, я ўсё ж мяркую, што гэта немагчыма, - паведамляе тэлеканал СТВ адказ Лукашэнкі пра сяброўства ў палітыцы. - Гэта не тое, што чалавек адказвае за нейкі дом, за сям'ю сваю, і другі чалавек, які ні за што не адказвае. Мы вольныя, мы сябруем, на нас мала ўздзейнічаюць - няма мільёнаў за спінай людзей, ад якіх ты таксама залежыш, і яны ад цябе. Гэта іншая справа.

А калі... Прэзідэнт усё ж збольшага дзейнічае паводле вашай волі. А раптам у вас воля іншая? Я абавязаны яе выконваць, а яна не сыходзіцца з маім сябрам - якая тут дружба? Таму, напэўна, гэта вызначэнне, гэты тэрмін не падыходзіць да працы прэзідэнтаў».

Пры тым Лукашэнка называў сябрамі шэраг кіраўнікоў дзяржаў: напрыклад, у чэрвені гэтага года - прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, у красавіку - прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона, у сакавіку мінулага года - прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі, у студзені мінулага года - прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатах ас-Сісі, у кастрычніку пазамінулага - прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, сем год назад казаў «ты мой вялікі сябар» асабіста прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону...

Прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна Лукашэнка называў не толькі сваім сябрам, але і сябрам усёй Беларусі: у траўні летась ён казаў, што «напэўна, ужо няма ў Беларусі такога чалавека, які не ведае пра нашы стасункі, пра нашыя перспектывы...»

Праўда, Лукашэнка ўвесь час крытыкуе свайго «роднага брата» - прэзідэнта Расеі. У снежні 2009-га ва Уладзіміра Пуціна спыталі, чаму так. Пуцін адказаў пытаннем: «Можа, гэта каханне?»

Але слова «сябар» з вуснаў Лукашэнкі не заўсёды ўжываецца ў пазітыўным значэнні. Цяперашняга расейскага прэм'ера, экс-прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева Лукашэнка называў «закаранелым сябрам», калі казаў, што той яго палохае павышэннем коштаў газу.

Часам Лукашэнка ўдакладняе, як у 2012 годзе: «... мой сябар Нурсултан Назарбаеў, я гэта ў добрым сэнсе кажу...».

А зрынутага экс-прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева Лукашэнка прыняў у Беларусі, хоць, казаў ён, той «не быў маім сябрам, як тыя прэзідэнты, якія яго кінулі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках