28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы прыватны вознік прадказаў калапс расейскай авіяцыі

Найбуйнейшы прыватны вознік прадказаў калапс расейскай авіяцыі

Гэта адбудзецца праз перанос сервераў у РФ.

Планы Мінтранса перанесці ў Расею серверы для рэзервавання і продажу квіткоў могуць прывесці да поўнага прыпынення дзейнасці расейскіх авіякампаній, папярэджваюць у S7, піша finanz.ru.

Вознікам пагражае працяглая (2-4 гады) і дарагая міграцыя ў іншыя сістэмы рэзервавання, гаворыцца ў ліпеньскім лісце гендырэктара авіякампаніі "Сібір" (уваходзіць у S7 Group) Уладзіміра Аб’едкава прэзідэнта Асацыяцыі экплуатавання паветранага транспарту (АЭВТ) Уладзіміру Тасуну.

Расейскія правайдары не адпавядаюць патрабаванням авіякампаній, паказвае Аб’едкаў. Так, калі "Уральскія авіялініі" і "Перамога" могуць лёгка перайсці да расейскага правайдара, то "Аэрафлот" і S7 уваходзяць у глабальныя авіяцыйныя альянсы (Sky Team і One World адпаведна), а расейскія сістэмы пакуль не маюць функцыяналу, каб забяспечыць працу ў альянсе, кажуць мэнэджары "Сірэна-трэвел" і НСБ.

У ліку іншых наступстваў рэалізацыі планаў Мінтранса на практыцы ў S7 называюць поўнае знікненне магчымасці ўзаемадзейнічаць з партнёрамі з One World. Замежныя авіякампаніі-партнёры не змогуць прадаваць квіткі на ўнутраныя рэйсы S7, і авіяперавозчык страціць за год не менш за 5 млрд рублёў прыбытку.

Гаворка ідзе аб праекце пастановы ўрада "Патрабаванні да аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы афармлення паветраных перавозак", распрацаванай Мінтрансам, пішуць "Ведомости". Ён прадугледжвае, што з 1 студзеня 2020 года серверы і базы звестак, якія забяспечваюць рэзерваванне і продаж унутрырасейскіх авіяперавозак, а таксама рэгістрацыю на рэйс, павінны быць размешчаныя ў Расеі. Правайдар сістэмы рэзервавання павінен быць расейскай юрыдычнай асобай.

Цяпер замежныя правайдары ў трох найбуйнейшых расейскіх авіякампаній: амерыканская Sabre у "Аэрафлота", гішпанская Amadeus ва "Уральскіх авіяліній", швайцарская SITA у S7 (у гэтым годзе пачала пераход у Amadeus). Чацвёрты гулец, Utair, і амаль усе астатнія расейскія авіякампаніі працуюць з расейскай "Сірэна-трэвел", за выключэннем лоўкостэраў "Перамога" (амерыканская Navitair) і авіякампаніі "Азімут" (Нацыянальная сістэма рэзервавання (НСБ), распрацаваная "Растэхам" супольна з аэрапортам "Унукава").

За рэзерваванне кожнага сегмента правайдар інвентарнай сістэмы атрымлівае ад авіякампаніі пэўную плату. У Расеі гэта прыкладна 100 рублёў за сегмент, паведамляе топ-мэнэджар аднаго з правайдараў.

Зыходзячы з колькасці пасажыраў (105 млн у 2017 годзе) аб'ём расейскага рынка інвентарных сістэм складае блізу 10 млрд рублёў. Глабальныя лідары рынку, Sabre і Amadeus, могуць не захацець інвеставаць сотні мільёнаў даляраў у выкананне пастановы дзеля расейскага бізнэсу, мяркуе топ-мэнэджар замежнага правайдара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках