27 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Рэспубліка здзівіла журы X-фактару

4
Паліна Рэспубліка здзівіла журы X-фактару
Фота: buzma.org

Беларуская спявачка прэзентавала на папулярным украінскім шоў сваю аўтарскую песню.

Беларуская спявачка Паліна Рэспубліка ўдзельнічае ва ўкраінскім тэлешоў Х-фактар. Падчас адборачных праслухванняў яна прэзентавала там сваю аўтарскую песню "Пінкі", якую выканала на расейскай мове, паведамляе «Еўрарадыё».

Цяпер Паліна патрапіць у трэнінгавы лагер, дзе будзе рыхтавацца да наступнага раўнда пеўчага шоў.

Паліне цяпер 24 гады. Вядомасць прыйшла да яе ў 2011 годзе, калі яна перамагла на фестывалі аўтарскай песні "Бардаўская восень" у Бельску-Падляскім.

Яна прызнаецца, што прыйшла на Х-фактар, бо хоча паспрабаваць сябе на тэлевізіі.

Беларускія музыкі даволі часта едуць у Кіеў, каб узяць удзел у папулярным шоў. На Х-фактары з'яўляўся Павел Аракелян, Іван Вабішчэвіч ("Дзядзька Ваня"), Берта. А ў польскім X-фактары ўдзельнічалі The Toobes.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках