27 красавiка 2024, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Кім Чэн Ын правядуць другі саміт у студзені

Трамп і Кім Чэн Ын правядуць другі саміт у студзені
ФОТА: AFP / SAUL LOEB

Пастанова аб правядзенні саміту ўжо зацверджаная адміністрацыяй Белага дома.

Другі саміт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідаара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына запланаваны на студзень 2019 года.

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае выданне Chosun Ilbo, піша «Еўрапейская праўда».

Са звестак выдання, пастанова аб правядзенні саміту ўжо зацверджаная адміністрацыяй Белага дома.

«Месца яшчэ не выбранае, але магчымая дата саміту - да 10 студзеня наступнага года», - заявіў суразмоўца выдання.

Такім чынам, новая сустрэча двух лідараў павінна прайсці да або пасля дня нараджэння Кім Чэн Ына 8 студзеня.

Першы саміт Трамп і Кім Чэн Ына адбыўся ў чэрвені ў Сінгапуры, дзе яны паабяцалі працаваць у кірунку дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.

На мінулым тыдні ЗША і Паўднёвая Карэя прыпынілі будучыя супольныя вучэнні ў супрацьпаветранай абароне, каб даць магчымасць далейшым дыпламатычным намаганням з Пхеньянам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках