28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як у Амстэрдаме»: гаспадар кватэры з відам на Дразды паказаў свой рамонт

17
«Як у Амстэрдаме»: гаспадар кватэры з відам на Дразды паказаў свой рамонт

Кватэра размешчаная на праспекце Пераможцаў.

У праекце «Менскі дызайн» сайт tut.by штотыдзень публікуе найлепшую падборку сталічных кватэр у пэўным стылі, а таксама распавядае пра жыллё нашых чытачоў, якія дасылаюць фота на рэдакцыйную пошту. Сёння ў праекце - трохпакаёвая кватэра Алега Кузьмянкова, інтэр'ер якой выкананы ў скандынаўскім стылі паводле праекту дызайнеркі Стэлы Кузняцовай.

Кватэра Алега размешчаная на праспекце Пераможцаў, 119. Жыллё ў гэтым доме здавалася са свабоднай планіроўкай, таму руйнаваць лішнія сцены гаспадару не давялося.

Асобнага хола ў кватэры няма. Уваходзіце і адразу трапляеце ў гасцёўню з кухняй, плошча якой блізу 40 «квадратаў». Плошча ўсёй кватэры - 100 квадратных метраў.

- Я сам будаўнік, таму многае ў кватэры зрабіў сваімі рукамі, - распавёў Алег. - Вось з ідэяй як аформіць інтэр'ер дапамагла наша знаёмая дызайнер Стэла Кузняцова. Яна ўжо ва ўзросце, але такая прагрэсіўная!

Стыль, у якім выкананы інтэр'ер, гаспадары залічвае да скандынаўскага з еўрапейскімі элементамі.

- Мы выдзелілі чырвоным калону ў гасцёўні - такі а-ля Амстэрдам з вулічнымі ліхтарамі. Над маленькім абедзенным столікам павесілі вялікі гадзіннік. Для цеплыні інтэр'еру дадалі элементы дрэва - на фасадах кухні, на падлозе. Драўляная вешалка ля ўваходу - наогул з гісторыяй. Заўважыў яе ў салоне футравіны і стаў дзяўбці прадаўцоў, каб яны мне яе прадалі (вешалка не прадавалася). Не вытрымалі - прадалі (смяецца).

Невялікі столік у гасцёўні Алег зрабіў сам. Металічны каркас замовіў, дубовую стальніцу купіў у краме «Зрабі сам».

Спальня, са слоў Алега, самая звычайная: ложак з алешыны і маленькі столік. Трэці пакой пакуль стаіць пусты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках