28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя ў Керчы: Раслякова перад стралянінай бачылі з мужчынамі ў форме

10
Трагедыя ў Керчы: Раслякова перад стралянінай бачылі з мужчынамі ў форме

Сталі вядомыя новыя факты, якія выпадаюць з афіцыйнай версіі расейскіх уладаў.

Напярэдадні нападу на політэхнічны каледж «керчанскага стралка» 18-гадовага Уладзіслава Раслякова заўважылі ў кампаніі двух невядомых у вайсковай форме, піша obozrevatel.com.

За месяц да нападу Раслякоў набыў вінтоўку і патроны. Тады яго зняла камера сачэння ў паляўнічай краме «Сокал», паведамляе ТСН.

Напярэдадні бойні хлопец забраў усе фота з сямейнага альбома і апошні раз - прыходзіў у кампаніі двух невядомых мужчын у вайсковай форме.

Адзначаецца, што Раслякоў дастаў грошы на зброю, выкраўшы блізу 20-ці тысяч рублёў у сваёй бабулі Таісіі. А ў ліпені ён паспяхова прайшоў навучанне ў цэнтры падрыхтоўкі абыходжання са зброяй «Эгіда» - у Сімферопалі.

Паводле законаў дзяржавы-акупанткі 18-гадовы хлопец у стане адказна карыстацца зброяй. Для параўнання, ва Украіне - дазвол на зброю выдаецца толькі пасля 21 года.

Нагадаем, што 17 кастрычніка ў Керчанскім політэхнічным каледжы расстралялі і ўзарвалі студэнтаў і педагогаў. Паводле афіцыйнай версіі акупантаў, вінаватым з'яўляецца Уладзіслаў Раслякоў, які прынёс зброю і самаробныя выбуховыя прылады і ўчыніў напад.

Пазней яго знайшлі мёртвым у бібліятэцы. Акупацыйныя ўлады адпрэчваюць версію тэракту, лічачы загубу 21 чалавека і траўмаванне амаль 60-ці - забойствам. Украінскія ўлады расцанілі напад як тэракт і ўжо пачалі расследаванне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках