29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 1,5 года магчымасцю прыехаць у Эстонію без візы скарысталіся 16 тысяч украінцаў

За 1,5 года магчымасцю прыехаць у Эстонію без візы скарысталіся 16 тысяч украінцаў

Дазвол на кароткатэрміновую працу за гэты час атрымалі 14 959 грамадзян Украіны.

З 11 чэрвеня 2017 да 1 кастрычнiка 2018 года магчымасцю прыехаць у Эстонію без візы скарысталіся 15 982 грамадзяніна Украіны. З іх 290 парушылі ўмовы працаўладкавання ў Эстоніі, паведамляе censor.net.ua.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства ўнутраных спраў на запыт эстонскага бюро дэпутата Еўрапейскага парламенты Яны Тоом.

Паводле звестак МУС, у названы перыяд прадпісанне пакінуць Эстонію было зроблена 286 грамадзянам Украіны.

Дазвол на кароткатэрміновую працу за гэты час атрымалі 14 959 грамадзян Украіны. Цягам таго ж часовага адрэзка 3 287 украінскіх грамадзян аформілі ў Эстоніі тэрміновы дазвол на жыхарства з правам на працу.

Таксама ў перыяд з 11 чэрвеня 2017 да 1 кастрычнiка 2018 года ў дачыненні да грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў Эстоніі на падставе Закона аб iншаземцах, былі распачатыя 380 спраў аб парушэннях. У 80 выпадках сутнасць правіны ў тым, што іншаземец знаходзіўся ў Эстоніі без законных падстаў, у 29 выпадках - не толькі знаходзіўся ў краіне без законных падстаў, але яшчэ і працаваў, а ў 271 выпадку гаворка ішла аб парушэнні ўмоваў працаўладкавання ў Эстоніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках