5 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся пра саудаўскую «фабрыку троляў», якая працуе ў сацсетках

5
СМІ даведаліся пра саудаўскую «фабрыку троляў», якая працуе ў сацсетках
ФОТА: ZUMAPRESS.COM/GLOBAL LOOK PRESS

Апазіцыйны журналіст Джамаль Хашогі асабіста змагаўся з гэтай «фабрыкай».

Саудаўскія ўлады фінансуюць ўласную «фабрыку троляў» для барацьбы з апанентамі манархіі ў інтэрнэце, паведамляе The New York Times (пераклад - «Радио Свобода»).

Ініцыятарам праекта, распачатага яшчэ ў 2010 годзе пасля «арабскай вясны», стаў наследны прынц каралеўства Мухамед бін Салман. «Фабрыку» ўзначаліў ягоны былы дарадца, піша газета.

Адзначаецца, што сотні чалавек працуюць праз Twitter, WhatsApp і Telegram, запалохваючы саудаўскіх апазіцыянераў на радзіме і ва ўсім свеце. Тролі займаюцца галоўным чынам тэмамі Емена і правамі жанчын у мусульманскіх краінах. Супрацоўнік гэтай арганізацыі зарабляе прыкладна 3 тысячы даляраў на месяц.

Апазіцыйны журналіст Джамаль Хашогі, забіты тры тыдні таму ў Саудаўскім консульстве, асабіста змагаўся з гэтай «фабрыкай», піша выданне. У мінулым месяцы ён пералічыў 5 тысяч даляраў актывістам, якія супрацьстаяць саудаўскім тролям.

Напярэдадні ўлады Саудаўскай Арабіі прызналі смерць Хашогі і затрымалі 18 падданых каралеўства паводле падазрэння ў дачыненні да злачынства. Паводле версіі Эр-Рыяда, журналіст загінуў у бойцы з супрацоўнікамі саудаўскага консульства ў Стамбуле. Лідары краін свету і Еўразвязу заявілі, што не задаволеныя такім тлумачэннем: цягам некалькіх тыдняў саудаўскія ўлады адмаўлялі дачыненне да знікнення журналіста.

Упершыню аб «фабрыцы троляў» загаварылі ў дачыненні да расейскага «Агенцтва інтэрнэт-расследаванняў», якое, паводле версіі амерыканскіх уладаў, умяшалася ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках