29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» страціў за дзень $2,6 мільярда

«Яндэкс» страціў за дзень $2,6 мільярда
ФОТА: EPA

Акцыі найбуйнейшага расейскага пошукавіка абрынуліся праз угоду з Ашчадным банкам.

Акцыі «Яндэкса» прадаўжаюць пакручастае піке на біржах Масквы і Нью-Ёрка на паведамленнях аб тым, што найбуйнейшы расейскі пошукавік з аўдыторыяй 42 млн чалавек і гадавым прыбыткам 90 млрд рублёў, будзе набыты Ашчадбанкам, піша finanz.ru.

Падзенне на 3,25%, якое адбылося на МаскБіржы ў чацвер, стала размінкай: у пятніцу паперы «Яндэкса» абрынуліся яшчэ на 21%.

Буйныя прадаўцы прыйшлі з ЗША: яны з'явіліся на рынку блізу 16.30 мск, з адкрыццём амерыканскіх біржаў, і за гадзіну прадалі папер на за 2,4 млрд рублёў - рэкордную суму ў гісторыі таргоў «Яндэксам» у Маскве.

На Nasdaq каціроўкі кампаніі сышлі ў мінус яшчэ на 5,6% пасля абрынання на 17,8% напярэдадні.

Крыху больш чым за дзень акцыі «Яндэкса» патаннелі на 25%, а яго капіталізацыя абрынулася на 173 мільярды рублёў, або 2,6 млрд даляраў.

Інвестары бачаць ва ўгодзе як эканамічныя, так і геапалітычныя рызыкі, кажа начальнік аперацый на фондавым рынку ВК «Фрыдам Фінанс» Георгій Вашчанка: дзяржакцыянер можа пакласці вока на 90 млрд рублёў грашовых сродкаў, назапашаных «Яндэксам», паўплываць на распрацоўкі, запаволіць рост і ўтапіць рэнтабельнасць.

Пасля таго, як ВТБ набыў «Магніт», каціроўкі апошняга зменшыліся ўдвая ў лічаныя месяцы, нагадвае ён, і цяпер інвестары перажываюць дэжавю.

Геапалітычная пагроза зводзіцца да магчымых санкцый, якія могуць быць прынятыя ў дачыненні да дзяржбанкаў, прадаўжае Вашчанка: «У структуры акцыянераў Yandex больш за 25% складаюць замежныя фонды, якія не могуць не ўлічваць гэтых рызык».

Інвестары, магчыма, асцерагаюцца, што, стаўшы дзяржкампаніяй, «Яндэкс» і сам трапляе пад санкцыі, кажа аналітык ІЧ «Вялес Капітал» Арцём Міхайлін.

Акрамя таго, ёсць рызыкі сыходу ключавых супрацоўнікаў, руйнавання экасістэмы ў сувязі з адзяржаўлення, або дадатковай эмісіі і значнага раздзялення долі існых акцыянераў, пералічвае ён.

Узяць «Яндэкс» пад дзяржкантроль патрабуюць сілавікі і шэраг чыноўнікаў адміністрацыі Крамля, распавялі «Ведомостям» крыніцы, блізкія да ўгоды. З іх слоў, уладу турбуе бурнае развіццё сэрвісаў «Яндекс.Новости» і «Яндекс.Дзен», якія слаба кантралююцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках