5 траўня 2024, Нядзеля, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад прыездам Лукашэнкі ў Гомель у людзей забіраюць зброю

35
Перад прыездам Лукашэнкі ў Гомель у людзей забіраюць зброю

Улады напалоханыя?

Гамяльчук распавёў у сваім фэйсбуку, што міліцыя патрабуе ад яго на час прыезду дыктатара здаць ягоны стары газавы пісталет, паведамляе gomel.today.

«Толькі што патэлефанавалі з «дазваляльнага аддзела» РАУС з патрабаваннем здаць на часовае захоўванне мой старэнькі газавы Вальтэр - РР.

Ну, як жа ў Гомель едзе дыктатар са світай, і «я, інвалід 2-й групы, магу іх нібыта перастраляць. З газавіка!

Цікава, як ставіцца міністр Шуневіч да гэтага ідыятызму ягоных падначаленых?

Ці гэта сёння ў парадку рэчаў? Дах едзе хутка і вельмі інтэнсіўна? І паралельна расце давер і павага да «органаў?», - напісаў гамяльчук у сваім фэйсбуку. У каментарах дадаюць, што «трэба яшчэ кухонныя нажы паздаваць». Такое патрабаванне ад міліцыі было ўпершыню за ўсе 25 гадоў валодання пісталетам.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках