5 траўня 2024, Нядзеля, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Слуцку: жаніх паскакаў па аўтамабілі супрацоўніка міліцыі

4
ДТЗ у Слуцку: жаніх паскакаў па аўтамабілі супрацоўніка міліцыі

Вясельны картэж сутыкнуўся з BMW міліцыянта.

У пятніцу блізу 15:30 у Слуцку каля медкаледжа здарылася невялікая аварыя, якая стала прычынай далейшага канфлікту.

На паведамленні відавочцаў, у ДТЗ удзельнічала аўто вясельнага картэжу з «падрапаным бокам», у іншага аўтамабіля была разбітая лабавая шыба так, нібыта адбыўся наезд на пешахода.

Сітуацыю растлумачылі ў аддзеле ўнутраных спраў.

- Пры руху вуліцай Віленскай у кірунку цэнтра горада адбылося спадарожнае сутыкненне аўтамабіля BMW з вясельнага картэжу і аўтамабіля Saab пад кіраваннем супрацоўніка Слуцкага РАУС, - распавёў сайту SlutskGorod намеснік начальніка Слуцкага РАУС Андрэй Заяц, - Прычынай аварыі стала тое, што кіроўца BMW перабудоўваўся з левай паласы ў правую і не прапусціў аўтамабіль Saab. Абодва кіроўцы былі цвярозымі.

У выніку жаніх, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні ў аўтамабілі картэжу і ехаў у ЗАГС на роспіс, страціў самакантроль, выйшаў з аўтамабіля і паскакаў па аўтамабілі Saab супрацоўніка міліцыі, пашкодзіўшы пры гэтым капот, дах і лабавую шыбу (пашкоджанні апісаныя SG з паведамленняў відавочцаў). У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

На гэтым канфлікт быў вычарпаны, кіроўца BMW і жаніх сваю віну прызналі. Па факце ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, па факце пашкоджання аўтамабіля - крымінальная справа на падставе артыкула «хуліганства».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках