5 траўня 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хор святароў Гарадзенскай епархіі правёў набажэнства ў Курапатах

14
Хор святароў Гарадзенскай епархіі правёў набажэнства ў Курапатах

Клірыкі памаліліся ў месцы народнай памяці беларусаў.

Хор святароў Гарадзенскай епархіі пад кіраваннем пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева наведаў месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, паведамляе nn.by.

Клірыкі ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых, правёўшы памінальную літыю, піша афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

У першай палове дня хор узяў удзел у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Дзяржаўны голас».

Хор святароў Гарадзенскай епархіі - прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. Так, у актыве хору - першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў у польскай Гайнаўцы (2012).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках