5 траўня 2024, Нядзеля, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост ВУП Кітая запаволіўся да мінімуму

1
Рост ВУП Кітая запаволіўся да мінімуму

Санкцыі ЗША дзейнічаюць.

Рост кітайскай эканомікі запаволіўся на фоне закрэдытаванасці рэальнага сектара, падаражання рабочай сілы і гандлёвай вайны з ЗША, у выніку якой пад падаткі патрапіў кітайскі экспарт на 250 млрд даляраў за год, піша finanz.ru.

Тэмпы росту ВУП КНР у трэцім квартале склалі 6,5% і сталі мінімальнымі з крызіснага 2009 года, паведаміла ў пятніцу Дзяржаўная статыстычная ўправа (ДСУ) Кітая.

Апублікаваная лічба на 0,1 адсотак меншая за чаканні і 0,2 адсоткаў не дацягнула да выніку папярэдняга квартала. У той час як рост раздробнага продажу паскорыўся да 9,2% год да года, слабасць адчуў прамысловы сектар. Рост прамысловай вытворчасці склаў 5,8% - на 0,3 адсотка менш, чым у другім квартале, і на 0,2 адсотка ніжэй за прагноз.

Аб'ём капітальных інвестыцый вырас на 5,2%, што стала найгоршым вынікам за 20 гадоў даступнай афіцыйнай статыстыкі.

Нежаданне кітайскіх уладаў ісці на саступкі ў гандлёвым супрацьстаянні з адміністрацыяй Дональда Трампа з вялікай імавернасцю прывядзе да таго, што ўжо налета пад падаткі патрапіць увесь экспарт з КНР у Штаты, пішуць аналітыкі JP Morgan.

Гэта запаволіць эканамічны рост да 6,1% - мінімуму за ўсю гісторыю звестак, прагназуе JPM.

Для сусветнай эканомікі гэта абяцае праблемы сыравінным краінам: Кітай - найбуйнейшы ў свеце спажывец прамысловых металаў, а пасля сланцавай рэвалюцыі ў ЗША выйшаў на першае месца па імпарту нафты.

«Калі ўдар па гандлі будзе дастаткова моцным, можна чакаць зніжэння коштаў сыравіны», - адзначае кіраўнік стратэгіі TD Securities што да развіваных рынкаў у Лондане Крысціян Маджа. Краіны, цесна звязаныя з Кітаем, такія як Расея і азіяцкія экспарцёры накшталт Паўднёвай Карэі, асабліва ўразлівыя, дадае ён.

Афіцыйная кітайская макрастатыстыка даўно выклікае пытанні ў эканамістаў - асобныя лічбы не сыходзяцца, паказвае аналітык ЦМД Ашчадбанка Васіль Носаў: так, напрыклад, падчас разлікаў ВУП Пекін дэкларуе інвестыцыі 42,7% ВУП (за 2017 год), а на штомесячнай аснове публікуе паказчык 77,8% ВУП.

Калі разлічыць ВУП на падставе асобна публікаваных звестак - інвестыцый, аб'ёма спажывання і чыстага экспарту - і скарэктаваць на дэфлятар ад Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР (НБС), тэмпы росту эканомік КНР выяўляюцца на чвэрць меншымі за заяўленыя - 5,1% летась замест 6,9 %, кажа Носаў.

«Прычым, у адрозненне ад афіцыйных лічбаў, тэмпы росту бесперапынна запавольваюцца з 2012 года», - дадае ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках