28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апаненты Пашыняна здэмаралізаваныя

Апаненты Пашыняна здэмаралізаваныя

Выбары ў парламент інстытуцыйна скончаць армянскую рэвалюцыю.

Нікол Пашынян сышоў, каб застацца. Прэм'ер Арменіі дадаў да сваёй пасады два словы: выканаўца абавязкаў, паведамляе «Белсат».

Але фактычна гэта нічога не змяніла, ён застаецца самым папулярным палітыкам у Арменіі. Дык навошта было сыходзіць?

Новыя выбары ў парламент Арменіі Нікол Пашынян анансаваў, яшчэ не прыйшоўшы да ўлады. У траўні падчас пратэстаў ён абяцаў правесці датэрміновыя выбары і тым самым скончыць транзіт улады ў краіне. Абяцанне расцягнулася на паўгода, але сваё слова Пашынян стрымаў.

«Дарагія суайчыннікі! Як я ўжо сказаў, я сыходжу з пасады прэм'ер-міністра Арменіі. Мэта гэтай адстаўкі - не пакінуць пасаду прэм'ера-міністра і ўнікнуць адказнасці перад вамі, але наадварот, давесці да канца нашу негвалтоўную аксамітную рэвалюцыю шляхам правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў», - заявіў Нікол Пашынян.

Выбары ў парламент Арменіі інстытуцыйна скончаць армянскую рэвалюцыю і дазволяць Пашыняну ажыццяўляць абяцаныя рэформы. Бо пакуль сітуацыя выглядае парадаксальна: прэм'ер мае фантастычную папулярнасць, але яго не падтрымлівае парламент. Праўда, нягледзячы на вынікі выбараў, замежная палітыка Ерэвана кардынальна не зменіцца.

Акрамя ўсеагульнай любові, у Арменіі гучыць і крытыка новых улад. Прэм'ера папракаюць у адсутнасці рэформаў у судовай і заканадаўчай сфэрах. Але акурат для гэтых структурных змен лідару армянскай рэвалюцыі і патрэбная большасць у парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках