5 траўня 2024, Нядзеля, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбыўся выбух на прадпрыемстве «Мапід»

6
У Менску адбыўся выбух на прадпрыемстве «Мапід»

Пацярпелі як мінімум два чалавекі.

У чацвер пад дзве гадзіны дня ў БУ-246, адной з упраў сталічнага гіганта «Мапід», выбухнула паравая ўстаноўка. Паводле наяўных звестак, пацярпелі мінімум два чалавекі, паведамляе gomel.today.

На загад кіраўніцтва, спецыялісты прадпрыемства ўзнялі ціск пары. У момант, калі лабарантка змяняла тэмпературу, стоячы над формай, адбыўся выбух. У выніку дзяўчыну адкінула да сцяны.

Са слоў відавочцаў, дзяўчына мае рассяканне галавы і апёк твару другой ступені. Фармоўшчык, які знаходзіўся побач, таксама «зваліўся з ног побач з устаноўкай і за галаву трымаўся». Больш падрабязнай інфармацыі аб стане мужчыны няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках