29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Рыбак у Польшчы злавіў сома вагой больш за 100 кілаграмаў

7
Фотафакт: Рыбак у Польшчы злавіў сома вагой больш за 100 кілаграмаў
Фота: FACEBOOK.COM/SZYMON.APTEKA

Гэта самы вялікі сом, вылаўлены ў гісторыі краіны.

Жыхар польскага горада Тыхfo Шымон Нававейскі выцягнуў з вады сома рэкорднага памеру. Рыбіна вагой 102 кілаграмы і 260 сантымэтраў у даўжыню, паведамляе belsat.eu.

Лічыцца, што гэта самы вялікі сом у гісторыі, вылаўлены ў Польшчы, паведамляе magnapolonia.org. Паводле выдання рыбак выцягнуў рыбіну з вадасховішча Рыбаводна, што на поўдні краіны.

Са словах паляка, ён доўга змагаўся з рыбінай пры дапамозе прафесійнага рыбацкага рыштунку.

Фота: FACEBOOK.COM/SZYMON.APTEKA

«З рыбай я «змагаўся» некалькі хвілін з дапамогай прафесійнага абсталявання. Пасля вымярэння, узважвання і некалькіх памятных фатаграфій адпусціў сома назад у ваду. У Рыбаводне плаваюць сапраўдныя рэкорды Польшчы, калі не ўсяго свету. За дзень да гэтага калега злавіў тут сома даўжынёй 180 см і вагой 45 кг», - распавёў Шымон Нававейскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках