5 траўня 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто зрабіў бізнэс на справе жыцця Скарыны?

1
Хто зрабіў бізнэс на справе жыцця Скарыны?

Знайшліся людзі, якія ператварылі начынне першадрукара ў крыніцу неблагога прыбытку.

Калі Францішак Скарына пад 1520 год прыехаў з Прагі ў Вільню, каб заснаваць друкарню, ён знайшоў сабе багатага мецэната - купца і бурмістра Якуба Бабіча. Тут жа першадрукар сустрэў і сваю будучую жонку, багатую ўдаву Маргарыту, паведамляе «Белсат».

У Вільні Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостала». У канцы 1520-х ён пакінуў места. Адной з прычын мог быць вялікі пажар, які знішчыў дзве траціны гарадской забудовы. Ёсць версія, што друкарня і дом, дзе Скарына жыў з жонкай, згарэлі. Магчыма, падчас пажару загінула і Маргарыта.

Пасля ад'езду першадрукара ягоная справа ў Вільні перапынілася на некалькі дзясяткаў гадоў. Толькі ў 1574-м новую друкарню ў доме купцоў, братоў Мамонічаў, адкрыў Пятро Мсціславец. Ён таксама карыстаўся падтрымкай мецэнатаў, пераважна - багатых праваслаўных гандляроў. Пасля канфлікту з ім справу перанялі Мамонічы, і з 1583 года кнігадрукаванне стала іхнім сямейным бізнэсам на працягу не менш як двух пакаленняў.

Што друкавалі Мамонічы, каб добра зарабляць? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» (відэа вышэй).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках