5 траўня 2024, Нядзеля, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі звольняць Пуціна

10
Расейскія алігархі звольняць Пуціна

Названыя дзве галоўныя прычыны.

Заявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб ядзернай вайне азначаюць толькі адно - рэжым Пуціна імкліва набліжаецца да свайго канца. Расейскія алігархі не стануць трываць паводзіны кіраўніка Крамля і паспрабуюць хутка яго скінуць. Такое меркаванне выказаў "Апострафу" французскі палітолаг і журналіст Аліўе Ведрын, які жыве і працуе ва Украіне:

- Заявы Пуціна на "Валдаі" былі дзіўнымі. Пуцін кажа, што, калі пачнецца ядзерная вайна, расейцы патрапяць у рай, а астатнія - у пекла. Гэта пачатак канца для пуцінскага рэжыму. Мноства сяброў Пуціна - вельмі багатыя людзі, якія маюць мільярды даляраў і еўраў... Хіба яны хочуць ядзернай вайны?! Хіба яны маюць клопат што да пекла і раю?! Гэта вельмі па-дурному!

Тое, што сказаў Пуцін, не з'яўляецца аргументам. Гэтая рыторыка нагадвае іранскую дыктатуру, ісламісцкая-тэрарыстычны ўрад.

Няўжо Пуцін не мае іншага аргумента? Калі не, для мяне гэта азначае дзве рэчы: па-першае, гэты чалавек - ідыёт. Па-другое, гэта канец для Пуціна. Алігархі будуць уважаць гэты рэжым за прыдуркаваты. Думаю, яны напалоханыя. Пагадненне багатыроў з уладай выглядае прыкладна так: пакуль у нас нашы грошы, рабіце, што хочаце. Аднак убачыўшы, якім шляхам ідзе Пуцін, яны паспрабуюць яго скінуць. Для гэтага яны могуць выкарыстоўваць пратэсты супраць пенсійнай рэформы. Яшчэ адной праблемай з'яўляецца смецце вакол Масквы. Разам гэтыя два моманты могуць быць пачаткам вельмі вялікіх праблем у Маскве і Расеі, іх могуць выкарыстоўваць, каб зліквідаваць Пуціна.

Расейскія багатыры хочуць скончыць з праблемамі ў стасунках з Захадам. І пераемнік Пуціна будзе павінен знайсці пагадненне з Захадам.

Калі ж вярнуцца да канферэнцыі, то "Валдай" - толькі для расейскага рэжыму. Ніхто не мае клопату што да "Валдая", гэта не Давос. Адзінае, што мае значэнне ў гэтым форуме - ідыёцкая гаворка Пуціна аб ядзернай вайне.

Захад мае казаць, што Пуцін - поўны ідыёт. Мы маем прадэманстраваць, што ягоны канец блізкі, што гэта пачатак ягонага скону. Вядома, гэта тое, што трэба казаць палітолагам, экспэртам і журналістам, а не дыпламатам і палітыкам. І нас не мае турбаваць, што пра гэта падумаюць ў Расеі. Нас маюць турбаваць расейцы, але не тое, што скажуць расейскія экспэрты або расейскія ўлады.

Мы маем быць моцнымі, узмацняць санкцыі. Мы не маем баяцца гэтых заяў, бо ядзерная вайна будзе азначаць канец рэжыму Пуціна, алігархаў, усяго. Менавіта таму гэтыя заявы настолькі смяхотныя. Мы маем успрымаць гэта з гумарам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках