5 траўня 2024, Нядзеля, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Смольскі: У Капылі спынялі на кожным кроку, каб узяць аўтограф

1
Антон Смольскі: У Капылі спынялі на кожным кроку, каб узяць аўтограф
ФОТА: Беларуская федэрацыя біятлона

Спартовец - пра тое, як стаў знакамітым на сваёй малой радзіме.

Беларускі біятланіст Антон Смольскі распавёў, ці пазнаюць яго на вуліцы на ягонай малой радзіме, піша pressball.by:

- Пасля Алімпіяды цябе сталі пазнаваць у Капылі?

- Пазнавалі ўжо пасля юніёрскага ЧС-2015. Пасля Алімпіяды па вуліцах Капыля было цяжка прайсці - спынялі на кожным кроку, каб узяць аўтограф. Цяпер на ўездзе ў горад вісіць білборд з маёй выявай.

- Які сувенір прывёз з Пхёнчхана?

- Коўдру, якой накрываўся ў гатэлі. Памятак і падарункаў ад арганізатараў было столькі, што патрэбная была асобная торба! Тэлефон з лагатыпам Алімпіяды, калекцыя значкоў, адзенне...

На Алімпіядзе 2018 Смольскі заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е - у пераследзе і 8-е - у эстафеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках