5 траўня 2024, Нядзеля, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія падтрымала пастанову ЗША аб выхадзе з ядзернага пагаднення з РФ

Брытанія падтрымала пастанову ЗША аб выхадзе з ядзернага пагаднення з РФ

Крамлю накіраваны выразны сігнал.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан заявіў пра падтрымку пастановы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выйсці з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) з Расеяй.

Пра гэта піша eurointegration.com.ua са спасылкай на Financial Times.

З ягоных слоў, Масква ператварыла ДРСМД у "насмешку". "Гэта Расея яго парушыла, і гэта Расеі трэба навесці ў сябе парадак", - сказаў Уільямсан.

"Наш блізкі і працяглы хаўруснік гэта, вядома, Злучаныя Штаты, і мы рашуча падтрымліваем ЗША ў тым, каб настойліва данесці выразны сігнал: Расеі варта паважаць абавязанні па дамове, які яна падпісала", - заявіў міністр.

Ён растлумачыў, што тэарэтычна выступае за захаванне ДРСМД, але ў РФ няма добрай волі да выканання пагаднення.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні заявіў аб намеры выйсці з дамовы праз яе невыкананне з боку РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках