5 траўня 2024, Нядзеля, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сарву з кіроўцы ДАІ нармальны кэш»

14
«Сарву з кіроўцы ДАІ нармальны кэш»

Збіты міліцэйскай машынай у Пінску пешаход будзе дамагацца кампенсацыі.

Паведамленне аб наездзе міліцэйскай машыны на пешахода ў Пінску з'явілася ўчора ўначы ў супольнасці Zello «Пінск ДАІ» «ВКонтакте». На сцвярджэнне відавочцаў, каля паўночы жанчына пераходзіла дарогу па пазначаным пешаходным пераходзе і трапіла пад колы службовага аўтамабіля.

- ДТЗ адбылося а 24:00 на вул. Ракасоўскага насупраць «Пінагрузсервіс». Жанчыну забрала хуткая, - сказана ў паведамленні.

Як высветлілася, у выніку ДТЗ пацярпеў мужчына, якога прынялі за жанчыну праз доўгія валасы, піша onliner.by.

- Ляжу ў ложку пакамечаны, як сукенка выпускніцы, замест таго, каб ісці ў адзін з сэкандаў за абновай, бо пашкоджана маё цела тленнае серыяй удараў і ранак пасля ўчорашняга ДТЗ... Быў бы нападпітку - канец маім надзеям на грашовую кампенсацыю, але я быў цвярозы і выконваў ПДР, таму сарву з кіроўцы нармальны кэш + аднаўленне ўсяе пашкоджанае ім маёмасці, што належыць мне. Дзякуй, што жывы, але дараваць няўважлівасць за стырном - гэта празмерная раскоша... - напісаў мужчына ў сацыяльных сетках.

Як Андрэй распавёў Onliner.by, усё адбылося на вуліцы Ракасоўскага ўначы.

- Спрабаваў перайсці дарогу па пешаходным пераходзе, але, як бачыце, не выйшла: мяне збілі. Я галавой пратараніў лабавое шкло, парваў паліто, разбіў плэер, тэлефон, парваў навушнікі. Сам увесь у крыві, тры швы на галаве. Вельмі дзіўна, што я наогул вярнуўся без сур'ёзных калецтваў і пераломаў.

Учора адвезлі на здымак, зашылі, наклалі чатыры швы ў раёне правага паўшар'я і выпісалі бальнічны.

Кіроўца міліцэйскай машыны павёў сябе адпаведным чынам, аказаў першую дапамогу. Адзінае, яны падумалі, што я выпіў, з прычыны маіх дзіўных паводзін у выглядзе шумнага прывітання ДПСніка. Але я проста быў у шоку і першыя пяць хвілін не разумеў, што адбылося са мной. Мяне адвезлі на агляд, які паказаў, што я цвярозы.

З якой хуткасцю ён ехаў, я не ведаю, але мне здаецца, кіламетраў 40-50, бо, калі б хуткасць была большая, я б наўрад ці адкараскаўся ўдарамі і рассечанай галавы, - распавёў Андрэй.

Атрымаць каментар ад УДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках