5 траўня 2024, Нядзеля, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уладзікаўказе гарыць і можа падарвацца завод «Электрацынк»

7
Ва Уладзікаўказе гарыць і можа падарвацца завод «Электрацынк»

Выдзелілася вялікая колькасць вадароду.

Ва Уладзікаўказе ў Паўночнай Асеціі (Расея) гарыць завод "Электрацынк", паведамляе 21 кастрычніка прэсавая служба рэгіянальнага ўпраўлення міністэрства надзвычайных сітуацый, паведамляе gordonua.com.

"Па прыбыцці пажарных падраздзяленняў да месца выкліку было ўстаноўлена, што ў горадзе Уладзікаўказ, вуліца Заводская, 1, на тэрыторыі ААТ "Электрацынк" адбываецца гарэнне ў цэху электролізу цынку, на плошчы 1 тысяча м².

У выніку пажару ёсць пацярпелыя. Працягваецца тушэнне пажару. Ад МНС Расеі прыцягваліся 62 чалавекі асабовага складу і 18 адзінак тэхнікі", - сказана ў паведамленні.

Агенцтву "Интерфакс" паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага МНС, што плошча ўзгарання з ночы, калі пачаўся пажар, павялічылася ў 4,5 разы. Са слоў суразмоўцы, цяпер яна складае 4,5 тысяч м². У выніку пажару адзін пажарны загінуў і двое пацярпелі, паведамляе "Інтэрфакс". Акрамя таго, са словах суразмоўцы выдання, "ідзе вылучэнне вадароду, захоўваецца пагроза выбуху".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках