5 траўня 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін дагуляўся

9
Пуцін дагуляўся
ФОТА: EPA

Што азначае выхад ЗША з ракетнай дамовы з Расеяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон выйдзе з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), таму што Расея працягвае вырабляць і прымаць на ўзбраенне забароненыя крылатыя ракеты.

Пра гэта паведамляе AFP. Адзначаецца, што пасля разрыву дамовы Штаты будуць працягваць развіваць узбраенне, піша obozrevatel.com.

Раней у New York Times заяўлялі, што пра такое рашэнне краіны паведаміць памочнік прэзідэнта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан, які прыедзе ў РФ з візітам 21 кастрычніка.

"Пакт стрымліваў Злучаныя Штаты ад разгортвання новай зброі, каб рэагаваць на спробы Кітая замацаваць дамінуючае становішча ў заходняй частцы Ціхага акіяна", - піша New York Times.

Паводле інфармацыі крыніцы Fox News, ЗША разам са сваімі хаўруснікамі спрабавалі вярнуць Расею да празрыстасці захавання пагаднення ў поўным аб'ёме.

"Нягледзячы на нашы пярэчанні, Расея працягвае вырабляць і прымаць на ўзбраенне забароненыя крылатыя ракеты і ігнаруе заклікі да празрыстасці", - сказала крыніца.

У адказ сябра Рады федэрацыі Расеі Франц Клінцэвіч паскардзіўся, што Штаты такім рашэннем не ўлічылі інтарэсаў Еўропы, і наогул абвінаваціў Вашынгтон у спробах уцягнуць у гонку ўзбраенняў.

Нагадаем, Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці была падпісаная ў 1987 годзе генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым і прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам.

Пагадненне забараняе бакам вытворчасць балістычных і крылатых ядзерных ракет наземнага базіравання далёкасцю ад 500 да 5500 км, а таксама іх выпрабаванне і разгортванне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках