5 траўня 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 недарэчных выказванняў Лукашэнкі ў Горадні

51
12 недарэчных выказванняў Лукашэнкі ў Горадні

Дыктатар шакаваў студэнтаў.

Падчас візіту ў Горадню і сустрэчы са студэнтамі гарадзенскіх універсітэтаў Лукашэнка заявіў, што Гарадзенскага вобласць была «самай развітай, найлепшай вобласцю Савецкага Саюза», піша svaboda.org.

Лукашэнка запрасіў Пуціна ў Гарадзенскую вобласць, бо яна лепшая за Магілёўскую

У час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў Лукашэнка, з ягоных слоў, «адзначыў, што гэта не найлепшы рэгіён, запрасіў калегу наведаць Гарадзенскую вобласць».

На той сустрэчы Лукашэнка выказаўся, што «Магілёў больш расейскі, чым беларускі» (паводле гістарычнай прыналежнасці і нацыянальнага складу гэта не так).

Пра адукацыю

Падчас цяперашняга візіту ў Горадню Лукашэнка зрабіў яшчэ некалькі заяваў пра адукацыю (цытаты паводле БелТА):

«Сістэма адукацыі павінна заахвочваць ініцыятыву, рыхтаваць спецыялістаў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымальніцкімі навыкамі. Гэта патрабаванне сучаснага свету».

«Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна трывожыць: гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой».

«Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце, або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада — не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш».

«Я катэгарычна супраць таго, каб мы слепа капіявалі чужыя сістэмы адукацыі, у нас свая някепская. Гэтую сістэму ламаць не трэба, яе трэба ўдасканальваць, прыстасоўваючы да сучасных умоў».

«У мяне склалася такое ўражанне, што ўсіх пачалі рабіць бакалаўрамі, загоняць усіх у магістратуру — вось тады ты будзеш сапраўды спецыялістам. Гэта няправільна».

«Я глядзеў на вашых хлопцаў, якія прадстаўлялі свае работы, і мяне не пакідала думка: ды нармальныя хлопцы, абсалютна, як у нас прынята казаць, на еўрапейскім узроўні. Яны нават вышэй за іх».

«Рэвалюцыі нам не патрэбныя. Мы ўжо прайшлі ўсе гэтыя рэвалюцыі, асабліва ў адукацыі».

«Я бачу Беларусь як зручную для жыцця. І той, хто хоча тут жыць спакойна, гадаваць сваіх дзяцей і хоча зарабіць, ён гэта заўсёды можа атрымаць. Той будзе паспяховы, хто, зрываючы пазногці і пальцы, караскаецца на гэтую гару, атрымліваючы адукацыю, навучаючыся і атрымліваючы жыццёвы досвед, займаецца сабой».

«Калі магчыма за чатыры гады атрымаць адукацыю, трэба, значыць, за чатыры, а не за пяць ці за шэсць. І ўжо з першага, максімум з другога курсу студэнт павінен быць у полі, ля станка, з фотакамерай — у залежнасці ад спецыяльнасці».

«Для мяне [студэнцтва] гэта не самыя шчаслівыя гады, гэта самыя цяжкія гады. Я не ведаю, як у вас, але ў мяне было так: і тады, калі я вучыўся, асвойваючы гісторыю, і тады, калі мне давялося займацца эканомікай. Я па складзе гуманітарый, а потым мяне пасадзілі на лаву і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку і іншае, якое ў асноўным мне ў жыцці не спатрэбілася».

P.S. Пра спорт

«Я разумею, калі спартовец выйшаў на лёд або поле, то павінен сапраўды гуляць, ваяваць на полі».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках