19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Airbnb паказаў найлепшыя «дамы будучыні» з усяго свету

Airbnb паказаў найлепшыя «дамы будучыні» з усяго свету

Будынкі размешчаныя ў самых маляўнічых кутках планеты.

Онлайн-пляцоўка для арганізацыі падарожжаў і арэнды жылля Airbnb дала падборку футурыстычных дамоў у выглядзе капсул, шкляных бурбалак і мадэрнізаваных хацін. Будынкі размешчаныя ў самых маляўнічых кутках планеты, піша РБК.

На першым месцы - турыстычны комплекс у Святой даліне інкаў у пэруанскіх Альпах. Тры шкляныя капсулы, размешчаныя на стромых скалах проста над ракой Урубамбай, дазваляюць атрымаць асалоду ад захапляльнага віду на наваколле ўдзень і дзівосным зорным небам уночы.

Наступны ў спісе - дызайнерскі купальны дом у пустыні Джошуа-Тры ў Каліфорніі. Мясцовы ландшафт падобны на марсіянскі, таму тут няцяжка адчуць сябе першым каланістам Чырвонай планеты. Дом быў створаны для натхнення і адпачынку, таму асабліва папулярны сярод музыкаў, пісьменнікаў і архітэктараў. Унутры выдатная акустыка, так што жыхарам напэўна захочацца пайграць на гітары, якую гаспадары дома клапатліва пакінулі ўнутры.

На поўначы Ісландыі сярод фіёрдаў згубіўся дом нестандартнай формы. Недалёка ад яго знаходзяцца знакамітыя гарачыя крыніцы, гарналыжныя схілы, палі для гольфа і конегадоўчыя фермы, дзе можна прабавіць час у суладдзі з прыродай.

Замыкае спіс белы купальны дом, пабудаваны на прыватнай дзялянцы памерам 10 гектараў на адной з Канарскіх выспаў. Уладальнікі дома запэўніваюць, што збудаванне выйшла «экалагічна чыстым» на ўсе сто адсоткаў, бо спажывае толькі сонечную энэргію. А гэта - адзін з ключавых чыннікаў жыцця будучых пакаленняў.

Тэраса створаная для таго, каб любавацца захадам за куфлем гішпанскага віна са свежымі алівамі, толькі што сарванымі з блізкіх дрэў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках