25 красавiка 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Global Wealth Report: Беларусы - адзін з самых бедных у свеце народаў

20
Global Wealth Report: Беларусы - адзін з самых бедных у свеце народаў

Вышэй за нашу краіны ў рэйтынгу дабрабыту апынуліся нават Нэпал і Камэрун.

Паводле справаздачы Global Wealth Report, якая ацэньвае дабрабыт ва ўсім свеце, беларусы, разам з украінцамі, апынуліся амаль у самым нізе спісу са 140 краін. Для вызначэння ўзроўню багацця эканамісты падлічвалі як фінансавыя, так і не фінансавыя актывы дарослых грамадзян краін, паведамляе «Белсат».

Беларусь і Украіна ў сусветным рэйтынгу паспяховасці занялі 123-е месца. Паводле падлікаў міжнародных эканамістаў, узровень багацця грамадзян нашай краіны ацэньваецца прыкладна ў межах 1560 даляраў ЗША.

Цікава, што багацейшымі ў параўнанні з беларусамі ў справаздачы выглядаюць жыхары Нэпала, якія маюць маёмасці на 2054 даляраў ЗША, камэрунцы - 2282 даляры, кенійцы - 2306 даляраў. Бяднейшымі за беларусаў з'яўляюцца жыхары Таджыкістана - 1364 даляраў, Замбіі - 1197, Сірыі - 1190 даляраў ЗША.

Самыя багатыя ў свеце - грамадзяне Швайцарыі, маёмасць дарослых швейцарцаў складае больш за 530 тысяч даляраў ЗША. У дзясятак найбольш заможных краін - Бэльгія, Нарвэгія, Новая Зэландыя, Канада, Данія, Сінгапур, Францыя. Самыя бедныя - Этыёпія - 167 і Малаві - 141 даляр.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках