2 траўня 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Быкаў: Становіцца зразумелая галоўная стратэгічная мэта Пуціна

6
Дзмітрый Быкаў: Становіцца зразумелая галоўная стратэгічная мэта Пуціна
ДЗМІТРЫЙ БЫКАЎ

Ягоная рыторыка нагадвае Напалеона і Гітлера.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацікаўлены ў гібелі ўсіх расейцаў. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Дождж" выказаў расейскі паэт Дзмітрый Быкаў.

Так ён пракаментаваў заяву расейскага прэзідэнта на форуме "Валдай" у Сочы, што агрэсар павінен ведаць, што ў выпадку нападу на РФ ён будзе знішчаны. "А мы - ахвяры агрэсіі. І мы, як пакутнікі, трапім у рай. А яны проста здохнуць, бо яны нават раскаяцца не паспеюць", - адзначыў Пуцін.

"Становіцца зразумелая галоўная стратэгічная мэта Уладзіміра Пуціна - як мага хутчэй прывесці да гібелі максімальную колькасць расейцаў. У гэта ўкладваюцца і пенсійная рэформа, і вайсковыя падрыхтоўкі, і шматлікія пагрозы астатняму свету, і стан "крыжовага паходу", у якім мы ўсе апынуліся, і тактыка ў дачыненні да нашых былых суайчыннікаў, якія спрабуюць збегчы з нашага раю, але іх наганяе [атрутнае рэчыва] "Навічок", - сказаў Быкаў.

Паводле ягоных слоў, рыторыка Пуціна, які згадаў траплянне ў рай, падобная да рыторыкі Напалеона і Гітлера.

Ён таксама прачытаў сваё новае чатырохрадкоўе:

Не склонен я ни к битве, ни к труду,

Мое мировоззрение запутанно,

И, в общем, я надеюсь быть в аду

С условием, что там не будет Путина.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках