25 красавiка 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгода паводле «наркатычных» артыкулаў асуджана 26 падлеткаў

5
За паўгода паводле «наркатычных» артыкулаў асуджана 26 падлеткаў

Дзесяць з іх трапілі за краты.

За першае паўгоддзе 2018 года паводле "наркатычных" артыкулаў Крымінальнага кодэкса (артыкулы 327-332) асуджана 26 падлеткаў. 10 з іх трапілі за краты. Такая статыстыка апублікаваная на сайце Вярхоўнага суда Беларусі, паведамляе Еўрарадыё.

16 з 26 падлеткаў трапіліся на "ўжыванні", інакш кажучы - парушылі частку 1 артыкула 328, у якім гаворыцца пра незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту. Адзін з іх быў пакараны пазбаўленнем волі, астатнія пазбеглі такога суровага пакарання.

Усяго за першыя 6 месяцаў 2018 года паводле "наркатычных" артыкулаў асуджана 1276 чалавек. Гэта 6% ад усіх асуджаных (у 2015 годзе такіх было 9%). З кожным годам доля асуджаных за наркотыкі памяншаецца. Вывучыўшы гэтыя і іншыя статыстычныя звесткі Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што сёння няма неабходнасці памяншаць тэрміны па гэтай катэгорыі спраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках