28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Вілейкі стаміліся чакаць дапамогу ад уладаў і самі рамантуюць мост

4
Жыхары Вілейкі стаміліся чакаць дапамогу ад уладаў і самі рамантуюць мост
АРХІЎНАЕ ФОТА

Вырашыць праблему адважыўся мясцовы актывіст Віталь Малыш.

У Вялейцы мясцовыя жыхары збіраюцца аднавіць мост праз раку Вяллю. Ён мае злучыць ваколіцы гораду з поплавам і лесам – як месцам адпачынку і збору лясных дароў. У планы мясцовых уладаў будоўля мосту не ўваходзіць, таму вялейчукі пастанавілі зрабіць гэта ўласнаручна. Больш за год яны талакою збіраюць грошы, аднак сродкаў на амбітны праект бракуе, піша «Белсат».

«Вось гэты дрот – апошняе, што засталося ад Казінага мосту ў ваколіцах Вялейкі. Стары мост праз раку Вяллю струхнеў, і ўлады яго прыбралі, а новага не паставілі. Людзі аднаўляюць яго ўласнымі сіламі».

Генадзь Міхалік жыве за дзясяткі метраў ад Вяллі. Ён сведка і будоўлі, і знішчэння Казінага мосту:

«Гэты мост – як рэліквія для гораду. Я тут жыву побач і калі тлумачу, як мяне знайсці і калі скажу, што каля Казінага мастка – усё зразумела, адразу ведаюць, дзе мяне шукаць».

Цяпер жа мастка няма, улады прызналі яго аварыйным і знеслі. Да бліжэйшага ж бетоннага мосту – два дзясяткі кіламетраў. Юрый Бурлака, мясцовы жыхар:

«Жывуць пенсіянеры, якія не могуць дабрацца нарыхтаваць сабе ягады, грыбы. Рыбакі не могуць трапіць за раку парыбачыць – дзеля чаго яна ёсць і дзеля чаго месцы гэтыя. Але мост неабходны перадусім пенсіянерам. Людзі гатовыя сваймі сіламі зрабіць, але каб быў матэрыял. Для гэтага нікога не трэба прасіць – усе гатовыя хоць сёння заняцца».

Аднаўлення Казінага мосту чакаюць і сталыя, і маладыя вялейчукі:

Развязаць праблему наважыўся мясцовы актывіст Віталь Малыш. Ён заклікаў гараджанаў самым адбудаваць Казіны мост. Дзеля гэтага ў гарадскіх крамах паставілі скрынкі для збору грошай. Ініцыятыву падхапілі.

Мінімальнай сумы ў чатыры тысячы рублёў пакуль не сабралі, хоць збор вядзецца ўжо больш за год. Ініцыятар збору сродкаў хвалюецца за рэакцыю ўладаў Вялейкі на ініцыятыву гараджанаў. Віталь Малыш, мясцовы грамадскі актывіст:

«Перасцярогі заўсёды ёсць – ініцыятыва – яна заўсёды караецца. Мясцовыя ўлады пакуль ня ўмешваюцца ў гэты працэс. Яны, нібыта, і не супраць, але пакуль бяздзейнічаюць».

Таксама ў горадзе з’явіліся ахвочыя зладзіць дабрачынныя канцэрты і кірмашы, каб сабраць патрэбныя грошы. Актывісты спадзяюцца на дапамогу як цяперашніх, гэтак і былых жыхароў Вялейкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках