2 траўня 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Чыкага наважыла выстаўляць дзецям замест адзнак - мемы

2
Настаўніца з Чыкага наважыла выстаўляць дзецям замест адзнак - мемы

Карыстальнікі сацсетак у захапленні ад геніяльнай вынаходкі настаўніцы.

Настаўніца з Чыкага так стамілася пісаць доўгія каментары да дрэнных работ сваіх вучняў, што стварыла для гэтага спецыяльныя стыкер-мемы. Дзяўчына кажа, што некаторыя працы бываюць настолькі недарэчныя, што гэта адзіны спосаб выказаць усё тое, што яна думае пра іх. Зрэшты, карыстальнікі сацсетак у захапленні ад геніяльнай вынаходкі настаўніцы, піша medialeaks.ru.

Айне Фаціма - маладая настаўніца з Чыкага - наважыла трохі разнастаіць працэс ацэньвання работ сваіх вучняў, таму стварыла мемы-стыкеры, піша Metro. Яна пачынала думаць пра гэта даўно, таму што некаторыя адказы вучняў былі «настолькі смешнымі і пацешнымі», што часам гэта прасцей было выказаць мемам.

Я падумала, чаму б проста не адлюстраваць свае эмоцыі? Таму распячатала мем з баскетбалістам Нікам Янгам і поварам Горданам Рамзі.

Працэс налепвання стыкераў на працы Айне апублікавала 17 кастрычніка ў сваім твітэры.

Усяго за некалькі дзён кароткі відэаролік набраў звыш сямі мільёнаў праглядаў і чатыры тысячы каментароў.

У сваім інтэрв'ю для BuzzFeed News Айне распавядае, што часам адзін стыкер можа замяніць любую ацэнку ці каментар да працы.

Настаўніца таксама дадала, што выбрала такі незвычайны спосаб ацэньвання не проста так, бо яна распавядае дзецям пра сучасныя медыя, а мемы - таксама іх неад'емная частка.

Настаўніцы з Фларыды пашанцавала менш, бо яе метад выстаўлення адзнак ніхто не ацаніў. Яна ўсяго толькі хацела быць справядлівай і паставіла сумленную адзнаку, але яе за гэта звольнілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках